Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХІЛЮТА Венядзікт Пятровіч
[1893, в. Старынцы Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], селянін-аднаасобнік, член секты «Сведкі Іеговы». З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 24.10.1940 у сваёй хаце. Асуджаны 14.6.1941 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 16.12.1957 і асуджаны (разам з некаторымі іншымі членамі секты) па тым жа артыкуле. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ П-11942 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) рэабілітаваны 13.7.1989, па другой 24.6.1960.
Кр.: 5810. С. 402.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.