Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАКУН Міхаіл Восіпавіч
[1893, в. Нідзяны Віленскага пав., цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай вобл. — 27.4.1943, НКВД], савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1909 працаваў рабочым на заводах Пецярбурга, Рыгі, Рэвеля. За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштаваны. Са студз. 1917 у арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі. З 1918 на гаспадарчай, а з 1924 на партыйнай рабоце. Са студз. 1935 упаўнаважаны Наркамата харчовай прамысловасці СССР пры СНК БССР, з чэрв. 1935 1-ы сакратар Гомельскага гаркама КП(б)Б. З 7.7 да 13.11.1937 Старшыня ЦВК БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1935—37, член Бюро ЦК у чэрв. — кастр. 1937. Член Прэзідыума ЦВК БССР у 1937. 25.10.1937 пленум ЦК КП(б)Б зняў С. з пасады старшыні ЦВК БССР. Яго прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «антысавецкую дзейнасць». У 1940 ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла яму апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярхоўнага суда СССР у 1943 адмяніў яго. Справа спынена ў сувязі са смерцю С. Рэабілітаваны ў 1954.
Кр.: ЭГБ, т. 6—1; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3-я. Мн., 2004. С. 521.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 305–306]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.