Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СІЛАЕНКАЎ Сямён Герасімавіч
[1893, в. Егар’ева Дарагабужскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык аддзялення «Сібкрайсанбакціна» (?). Арыштаваны 1.4.1931 у Томску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.12.1931 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі на чыгунцы» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.3.1990.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 290–291]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.