Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАНКОЎ (ПАНЬКОЎ) Марк Фаміч 

ПАНКОЎ (ПАНЬКОЎ) Марк Фаміч

[1893, Арол, Расія — ?], артыст. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1919—21 служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту саліст Беларускага тэатра оперы і балета. Арыштаваны 19.9.1937 у Мінску. Асуджаны тройкай НКВД 4.12.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1956 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. № 8084-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"