Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛІГАЎКА Пётр Раманавіч 

ПЛІГАЎКА Пётр Раманавіч

[1892, в. Балотнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 4.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны камісар Таганскага раённага ваенкамата Масквы. Арыштаваны 23.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Сушчэўскі вал, д. 14/42, кв. 58. Асуджаны 4.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.5.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"