Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САПЕГА Сямён Фаміч 

САПЕГА Сямён Фаміч

[1891, мяст. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 12.3.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік бел. аддзялення Трактарацэнтра. Арыштаваны 11.1.1933 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 27, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 11.3.1933 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць і шкодніцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.3.1957.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"