Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЛІКАРПОВІЧ Пётр Міхайлавіч
[1890, мяст. Саматэвічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. (паводле іншых звестак в. Скіток Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н) — ?], навуковец, верагодна, брат археолага Канстанціна Палікарповіча. З сям’і праваслаўнага святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту загадчык Мінскай ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабаpатоpыі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.5.1931 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 70. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме Народнага камісарыята аховы здароўя БССР». 29.1.1932 вызвалены з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Працаваў навуковым супрацоўнікам біялагічнага аддзела Інстытута свінаводства. Зноў арыштаваны 11.1.1933. Прыгавораны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі БССР» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ Новасібірскай вобл. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 19.1.1945 ваенным трыбуналам войск НКВД Мінскай вобл. асуджаны да 10 гадоў зняволення. Вызвалены (верагодна, па амністыі) 31.3.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Па першай справе (№ 6736-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956, па другой, групавой (№ 10333-с) трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа П. № 6736-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.