Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЭЛЬБЕРТ Барыс Якаўлевіч
[1890, мяст. Бубна, цяпер Валынская (?) вобл., Украіна — ?], навуковец. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дырэктар Мінскага мікpабіялагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.3.1931 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Маскоўская, д. 60. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 29.1.1932 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі ў сістэме наpкамата аховы здароўя БССР» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Э. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.