Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » УРБАНОВІЧ Канстанцін Паўлавіч
[1889, Гродзенская губ. — ?], службовец, муж Зінаіды Урбановіч. З 15.6.1927 да 9.8.1927 пад аховай, абвінавачваўся ў «арганізацыі контррэвалюцыйнай дзейнасці». Падчас другога арышту сакратар Ульянаўскага гарадскога аддзела народнай адукацыі. 14.1.1932 асобай нарадай пры калегіі АДПУ асуджаны разам з жонкай за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1989.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Ульяновск, 1996. T. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.