Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХРЫСТАФОРАЎ Аляксандр Аляксандравіч
[1889, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 16.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту кіраўнік групы Галоўнага транспартнага ўпраўлення. Арыштаваны 15.3.1938 у Маскве па адрасе: Дзевяткін зав., д. 5, кв. 3. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіёнскую тэрарыстычную дзейнасць і перадачу сакрэтных звестак на карысць польскай разведвальнай службы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 23.11.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.