Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАГАЛЕВІЧ Адам Іларыёнавіч
[1889, в. Баславічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер не існуе — ?], медык. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту ветэрынарны ўрач Калтайскага мехпункта. Арыштаваны 3.11.1937 у Томскім р-не. Асуджаны 9.11.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.5.1960.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.