Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАТАНСОН Вольф Саламонавіч
[1888, Гомель — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кансультант, навуковы супрацоўнік НДІ Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 8, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа Н. № 30690-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.