Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДЗІВІЛ Леан Уладзіслаў 

РАДЗІВІЛ Леан Уладзіслаў

[1888 — 1959], землеўласнік, вайсковец, мецэнат. Малодшы сын Юрыя Фрыдэрыка Радзівіла і Марыі Ружы з Браніцкіх. Служыў у Генеральным штабе польскага войска. Пасля смерці ў 1935 старэйшага брата Антонія Альбрэхта атрымаў вялікую спадчыну, апошні афіцыйны XVII ардынат нясвіжскі, ардынат клецкі. Пасяліўшыся ў Нясвіжы, займаўся мецэнацтвам, сам някепска маляваў. З пачаткам 1.9.1939 2-й сусветнай вайны Нясвіжскі замак стаў прытулкам для многіх уцекачоў з Варшавы. Адразу пасля ўваходу 17.9.1939 у Нясвіж Чырвонай арміі арыштаваны і з сям’ёй вывезены ў Маскву. Адначасова пачалося рабаўніцтва мастацкіх і матэрыяльных каштоўнасцей замка. Дзякуючы сваяцкім сувязям з італьянскімі арыстакратамі ўдалося абмяняць Р. на вязняў рэжыму Мусаліні.

Лiт.: Шышыгіна-Патоцкая К.Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"