Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЕТРЫКОЎСКІ Адольф Антонавіч 

ПЕТРЫКОЎСКІ Адольф Антонавіч

[1887, Роўна, цяпер Украіна — 29.8.1938, Масква, НКВД, «Камунарка»], службовец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік Маскоўскага метрапалітэна. Арыштаваны 25.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вялікая Садовая, д. 14/15, кв. 62. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.8.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.3.1957.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"