Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛІСОЎСКІ Міхаіл Яфімавіч 

ЛІСОЎСКІ Міхаіл Яфімавіч

[1887, мяст. Паpычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. супрацоўнік Віцебскага навукова-даследчага ветэpынаpнага інстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Свяpдлова, д. 19. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмітpаўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 21.1.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Л. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"