Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУДНЫ Юлій Вікенцевіч
[1887, Ліда Віленскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 15.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — нам. начальніка Цэнтральнага грузавога ўпраўлення наркамата шляхоў зносін СССР. Арыштаваны 29.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Спірыдоньеўская, д. 18/20, кв. 7. Асуджаны 14.2.1938 за «сакрэтнае супрацоўніцтва з жандармскім упраўленнем і выдачу падпольнай друкарні з рэвалюцыйна настроенымі працоўнымі» (?) да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 26.5.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.