Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАРАСАЎ Пётр Аляксандравіч 

ТАРАСАЎ Пётр Аляксандравіч

[1887, в. Талстова (?) Самарскай губ., цяпер Самарская вобл., Расія — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара Беларускага аддзялення навукова-даследчага інстытута саджалкавай гаспадаркі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 21.12.1933 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 11, кв. 4. Асуджаны «тройкай» НКВД 7.3.1934 як «член контррэвалюцыйнай падрыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15.1.1957. Асабовая справа Т. № 9923-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"