Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАШКОЎСКІ Антон Францавіч
[1886, Віцебск — 16.6.1938, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік падрыхтоўкі вытворчасці эксперыментальнага завода трэста «Машметбуд». Арыштаваны 13.3.1938 у Маскве па адрасе: Калакольнікаў зав., д. 8, кв. 1. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.6.1938 за «шпіёнскую дыверсійна-тэрарыстычную дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.