Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЦЮСОВІЧ Міхаіл Людвігавіч 

МАЦЮСОВІЧ Міхаіл Людвігавіч

[1886, в. Койры Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медык. З бел. сям’і. Падчас арышту фельчар амбулаторыі. Арыштаваны 24.6.1941 на ст. Куламзіно Омскай чыгункі. Асуджаны Омскім абл. судом 3.9.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.11.1991.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"