Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕЙЛАНД Эмілія Карлаўна 

ЛЕЙЛАНД Эмілія Карлаўна

[1885, Добленскі пав. Курляндскай губ., цяпер Латвія — 14.6.1941, ГУЛАГ], архівіст. З латышскай сялянскай сям’і. Працаваць пачала ў 15 гадоў. У 1918 пераехала ў Віцебск, уступіла ў ВКП(б). Накіроўвалася на розныя пасады: загадчыцай сталовай, супрацоўніцай губернскага ЧК, загадчыцай гаспадаркі дзіцячага дома. Адначасова займалася грамадскай дзейнасцю: была членам праўлення Латышскага клуба і інш. З 8.1.1924 да 20.9.1929 працавала загадчыцай Віцебскага губернскага архіва. У 1933 скончыла Віцебскі вячэрні камвуз. З 5.10.1933 дырэктар Паўночна-беларускага аддзялення Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення БССР. 1.12.1937 выключана з партыі і звольнена з архіва. Арыштавана 18.1.1938. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «член латышскай контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінула ў зняволенні. Рэабілітавана трыбуналам БВА 10.3.1970. Асабовая справа Л. № 13815-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Літ.: Витебщина архивная: история, фонды, персоналии (сер. XIX—XX вв.). Минск—Витебск, 2002.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"