Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯНКЕВІЧ (ЛІНКЕВІЧ) Франц Лукіч 

ЛЯНКЕВІЧ (ЛІНКЕВІЧ) Франц Лукіч

[1884, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — студз. 1938, ГУЛАГ], педагог. З бел. сям’і. Падчас арышту дырэктар Політэхнічнага тэхнікума Омскай чыгункі. Арыштаваны 29.9.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.7.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Загінуў у адным з канцлагераў Магаданскай вобл. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 28.7.1989.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"