Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТРАЦЦЯК Іван Якаўлевіч 

ТРАЦЦЯК Іван Якаўлевіч

[1884, в. Ракашычы Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 1939, ГУЛАГ], ваенны і паліт. дзеяч, удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1907 вымушаны эміграваць у Германію, адкуль выехаў у ЗША, дзе стаў сябрам Федэрацыі рускіх рабочых. Пасля кастр. 1917 вярнуўся ў Расію. З 1919 начальнік 1-й Горна-Алтайскай партызанскай дывізіі. Ваяваў супраць войскаў Калчака. З чэрв. 1920 на савецкай і партыйнай рабоце ў Бійску (Алтай). Арыштаваны 16.2.1937 як «германскі, амерыканскі, японскі і карэйскі шпіён». Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Лiт.: Валахановіч А.І. Партызанскі генерал з Амерыкі. Мн., 1995; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"