Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НАВУМІК Трафім Клімавіч 

НАВУМІК Трафім Клімавіч

[1883, в. Медна Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту адказны выканаўца па забеспячэнню Маскоўскай абл. канторы Дзяржаўнага банка СССР. Арыштаваны 3.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Новаслабодская, д. 10, кв. 25. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Галоўнай ваеннай пракуратурай СССР 16.12.1991.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"