Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАБУЦЬ Аляксандр Міхайлавіч
[1882, в. Васюкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 24.11.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнолаг завода № 194. Арыштаваны 9.10.1937 у Ленінградзе па адрасе: Васільеўскі востраў, 22-я лінія, д. 60/5, кв. 16. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). 19.11.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.