Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТЭФАНАВА Вольга Рыгораўна
[1879, Гродна — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту старшы выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута. Арыштавана 8.3.1945. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за «службу ў нямецкай ваеннай камендатуры» да 10 месяцаў (?) ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 7.2.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа С. № П-20080 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 324]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.