Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦІХАНЧУК Фадзей Ільіч
[1879, Гродзенская губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 5.1.1938, Орша, НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Чашніцкага льнозавода. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 3.11.1937 у Чашніках. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.11.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.5.1958. Асабовая справа Т. № 4292-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.