Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕЎЧАНКА Фёдар Рыгоравіч 

ЛЕЎЧАНКА Фёдар Рыгоравіч

[1878, в. Кірылаўка Палтаўскай губ., Расія — 5.4.1945, ГУЛАГ], кіраўнік хору Радыёкамітэта (?). З сям’і ўкраінскага святара. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 21.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 30.12.1944 трыбуналам БВА за «контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 11.11.1957 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"