Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЛЯКОЎ Леанід Іванавіч
[1878, в. Бунькова Цвяpской губ., цяпер Цвярская вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.8.1933 у Горках па адрасе: вул. Агpанамічная, д. 5, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа М. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.