Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЛІПЕНБАХ Андрэй Паўлавіч
[1877, Рыга — ?], педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Выкладаў замежныя мовы ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа Ш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.