Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯПРОЎСКІ Тамаш Янавіч (Янкелевіч)
[1877, Варшава, цяпер Польшча — 3.12.1937, Мінск, НКВД], службовец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту камендант вучэбнага корпуса Мінскага юрыдычнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 13.10.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.11.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 16.10.1970. Асабовая справа С. № 20192-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 343–344]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.