Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШКЛОЎСКІ Рыгор Львовіч
[1875, мяст. Парычы Бабруйскага пав., цяпер г.п. Парычы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 1937, НКВД], удзельнік рэвалюцыйнага руху на Беларусі. З 1898 вучыўся ў Бернскім ун-це. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1903 зняволены ў турму, потым высланы з Мінска ў Бабруйск. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Бабруйскай арганізацыі РСДРП. Напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—07 вёў партыйную работу ў Барысаве, Мінску. Дэлегат III з’езда РСДРП (1905) ад Мінскай арганізацыі. У 1909 сасланы на пажыццёвае пасяленне ў Сібір, адкуль уцёк за мяжу. У эміграцыі сакратар Бернскай секцыі бальшавікоў, у 1915 узначальваў Камісію дапамогі ваеннапалонным пры Камітэце замежных арганізацый РСДРП. Удзельнік Базельскага кангрэса 2-га Інтэрнацыянала (1912), Бернскай канферэнцыі замежных секцый РСДРП (1915). Удзельнік Кастрычніцкага перавароту 1917 у Маскве. З 1918 на дыпламатычнай рабоце ў Швейцарыі, Германіі. У 1924—26 загадчык секцыі Наркамата РСІ СССР. З 1928 на выдавецкай і гаспадарчай рабоце. Член ЦКК ВКП(б) у 1925—27. Аўтар успамінаў пра У.Леніна. У 1937 беспадстаўна арыштаваны і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названа вуліца ў г.п. Парычы.
Літ.: ЭГБ, т. 6—2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.