Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАЯНОЎСКІ Казімір Адамавіч
[1871, мяст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — ?], медык. З бел. сям’і. Апошняе месца работы — фельчар раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Казахстане. Арыштаваны 4.11.1936 у Акмолінску. Асуджаны Карагандзінскім абл. судом 10.6.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда Казахскай ССР 29.3.1963.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 315–316]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.