Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РОДЗЕВІЧ Іван Вікенцевіч
[1870, Гродзенская губ. — 12.3.1933, Масква, НКВД], аграном. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Украінскага трактарнага цэнтра. Арыштаваны 15.12.1932 у Харкаве па адрасе: вул. Уладзіміраўская, д. 26. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 11.3.1933 за «шпіянаж і шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны 12.3.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.