Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦУРКАН Юстын Іванавіч
[1870, в. Балачы Саpоцкага пав. Бесаpабіі, цяпер Малдова — 12.1.1938, ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. прафесар, загадчык адной з кафедр Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Нікольская, д. 10. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 8 гадоў ППК. 28.12.1937 пастановай «тройкі» НКВД Новасібіpскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Ц. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.