Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СІНІЦКІ Іван Францавіч 

СІНІЦКІ Іван Францавіч

[1856 або 1861, пад мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 2.5.1939, Смаргонь], мемуарыст, падарожнік. У юнацкія гады жыў на Украіне. У 1893 вярнуўся ў Смаргонь, дзе арганізаваў бібліятэку. Быў сталым карэспандэнтам віленскіх газет. З 1901 падарожнічаў па свеце. Свае ўражанні ад вандраванняў выклаў у кнізе «Новая Зеландия — Европа», але яна была забаронена цэнзурай (карэктурны адбітак зберагаецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі). Напярэдадні 1905 прыехаў на радзіму. Узяў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905—07, за што быў арыштаваны і сасланы ў Валагодскую губ. У турме і ссылцы напісаў успаміны «Из моей жизни в деревне», прысвечаныя падзеям у Смаргоні ў канцы XIX — пач. XX ст. (рукапіс захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы). З ссылкі ўцёк у Фінляндыю. Пазней вярнуўся на радзіму. Падтрымліваў сувязі з газ. «Наша ніва», дасылаў туды карэспандэнцыі (верагодна, пад псеўданімам Смаргонец). У 1920—30-я г. падтрымліваў кантакты з ТБШ.

Лiт.: Мальдзіс А. Яшчэ адзін самародак // ЛіМ. 1978. 18 жн.; Дридзо А. Путешественник из Сморгони // Неман. 1984. № 4; Каранеўскі А. Па слядах рэвалюцыянера і публіцыста // ПГКБ. 1985, № 2; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"