Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАСІН Лазар Абелевіч
[18.9.1898, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту вучоны сакратар Інстытута эканамічных даследаванняў. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Берсана, д. 2/3, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 28.7.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер (Марыінск, Кемераўская вобл.). Верагодна, у канцы 1930-х г. асуджаны паўторна. Вызвалены 28.5.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Асабовая справа Р. № 11457-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 231]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.