Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НЕСЯЛОЎСКІ Юзаф 

НЕСЯЛОЎСКІ Юзаф

[1728— 8.3.1814], дзяржаўны і паліт. дзеяч. З шляхецкага роду гербу «Кошбак», бацька Францішка Несялоўскага. У 1762 дэпутат Трыбунала ВКЛ, у 1764 удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Староста цырынскі (1756), прэнскі і прапойскі (з 1769), падкаморы навагрудскі, чашнік ВКЛ (1765), кашталян навагрудскі (1765—73), з 1773 ваявода навагрудскі. Член Скарбовай і Вайсковай камісій ВКЛ, з 1778 член Пастаяннай Рады (урада Рэчы Паспалітай). Удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Віленскім актам паўстання 24.4.1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай літоўскай рады. Пасля яе роспуску старшыня Скарбовага аддзела Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ. Перад уваходам расійскіх войск арганізаваў эвакуацыю з Вільні скарбу і дакументаў ВКЛ у Гродна і Варшаву. Пасля разгрому паўстання ў Беларусі доўгі час хаваўся ў лясах. У ліст. 1794 схоплены казакамі ў лесе пад Гроднам. Праз нейкі час пад хатнім арыштам у Вільні. Пад ціскам генерала Рапніна напісаў на імя Кацярыны ІІ прашэнне аб памілаванні. Быў амніставаны і канец жыцця правёў у сваіх маёнтках. У Варончы аканомам у яго служыў А.Чарноцкі (З. Даленга-Хадакоўскі).

Лiт.: Емяльянчык У. Паланез для касінераў. Мн., 1994; ЭГБ, т. 5; БЭ, т. 11.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"