Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » УРБАНОВІЧ Іван Андрэевіч 

УРБАНОВІЧ Іван Андрэевіч

[17.4.1893, Беласток Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 21.3.1938, Віцебск, НКВД], музыкант. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. кіраваў аркестрам духавых інструментаў Віцебскай інструментальнай фабрыкі. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Бакуніна, д. 16. Асуджаны 26.2.1938 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 9.11.1989. Асабовая справа У. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"