Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯНІЦКІ Крыштоф Казімір
[1671 — 1711, Cібір], ваенны і адміністрацыйны дзеяч. Са шляхецкага роду герба «Бонча». Стрыечны брат Людвіка Сяніцкага. Вучыўся ў Кёнігсбергскім і Лейдэнскім ун-тах. Вярнуўшыся ў Рэч Паспалітую (1695), стаў дваранінам караля Аўгуста ІІ. З 1700 харунжы ноўгарад-северскі, з 1702 адзін з адміністратараў Магілёўскай эканоміі. У 1703 абраны паслом на сойм. Удзельнічаў у Паўн. вайне 1700—21, у 1702 арганізаваў аблогу Быхава, дзе знаходзіліся прашведскія аддзелы К.Сапегі. Пасля ўзяцця горада прызначаны губернатарам Быхава і адміністратарам Быхаўскага графства. З 1703 генерал-маёр войска ВКЛ, мечнік ВКЛ. З 1706 генерал артылерыі ВКЛ і рэгіментар Беларускай дывізіі. На баку Аўгуста ІІ ваяваў са шведамі ў Жамойці, Курляндыі і Польшчы. Пасля прыходу да ўлады ў 1706 караля Станіслава Ляшчынскага страціў пасаду мечніка, але застаўся генералам артылерыі. У 1707 выступіў супраць расійскіх войск, захапіў грашовы абоз расійскай арміі і схаваўся ў Быхаве. Накіраваў пасланне да шведскага караля Карла ХІІ з заклікам прыйсці на дапамогу. Пётр І накіраваў на Быхаў войскі. Пасля капітуляцыі Быхава С. ў кайданах быў вывезены ў Маскву і высланы ў Сібір. Загінуў у зняволенні.
Лiт.: Могилевская хроника Т. Р. Сурты и Ю. Трубницкого // Полн. собр. рус. летописей. Т. 35. М., 1980; PSB; ЭГБ, т. 6—1.
[From the book: vol. III, book 2, p. 341]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.