Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЫЖЫКАЎ Васіль Сямёнавіч
[15.12.1893, в. Ерашоўка Крупскага р-на Мінскай вобл. — 28.2.1969], адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобл. Член КПСС з 1917. З 1917 у Чырвонай гвардыі, камандзір атрада. Удзельнік грамадзянскай вайны. З 1919 у Чырвонай арміі, камісар палка, пам. камісара, камісар брыгады. З 1921 нам. камандзіра асобага батальёна партызанскага злучэння на Далёкім Усходзе. З 1924 на партыйнай і гаспадарчай рабоце. З чэрв. 1942 у партызанах: камандзір атрада, у жн. 1942 — маі 1943 партызанскай брыгады «Стары». У 1943 арыштаваны і да 1948 знаходзіўся ў турме. Рэабілітаваны ў 1955. У 1948—57 на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобл. Член ЦК КП(б)Б у 1932—37. Яго імем названа вуліца ў Барысаве.
Літ.: Беларусь у Вялікай айчыннай вайне. 1941—1945. Мн., 1995.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.