Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦЫПКІН Саламон Эльевіч 

ЦЫПКІН Саламон Эльевіч

[15.11.1901, Мінск — 15.2.1944, ГУЛАГ], службовец. З сям’і рабочага. У 1918—19 служыў у Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. загадчыка аддзела газ. «Звязда». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 27.7.1936 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 43, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 3.3.1937 як «член контррэвалюцыйнай гpупоўкі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 17.3.1958. Асабовая справа Ц. № 11578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Хутчэй за ўсё, былі рэпрэсаваныя і сваякі Ц.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"