Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЛАШЧЫНСКІ Мікалай Сцяпанавіч 

ПЛАШЧЫНСКІ Мікалай Сцяпанавіч

[15.10.1909, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 27.10.1937, Мінск, НКВД], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (?). Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: 2-і Апанскі зав., д. 17, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКВД 25.10.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 27.3.1989. Асабовая справа П. № 24267-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"