Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕЎЧАНКА Уладзімір Міхайлавіч 

ЛЕЎЧАНКА Уладзімір Міхайлавіч

[15.10.1907, Піражын Харкаўскай губ., цяпер Украіна — 10.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту начальнік сектара (аддзела) збыта «Заготзерно». Арыштаваны 21.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 11, кв. 8. Асуджаны 7.10.1937 «тройкай» НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 11976-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

17.10.1937 у Мінску арыштавана лабарантка ваенна-харчовага склада Леўчанка Іта Маркаўна (н. 4.6.1911 у в. Рыбніца, цяпер Малдова), жонка Уладзіміра Леўчанкі. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 17.10.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.6.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 16434-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"