Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАПІРА Давыд Ісакавіч
[14.5.1889, мяст. Заслаўе Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 23, кв. 11. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «агент польскай разведкі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа Ш. № 23638-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.