Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЫДЛОЎСКІ Вячаслаў Аляксандравіч
[12.1.1913 (паводле пашпарта 12.3.1913), в. Карзуны Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 23.8.1997, мяст. Смілавічы Чэрвеньскага р-на], мемуарыст, геолаг, мастак. У 1929 скончыў Смілавіцкую сямігодку. Захапляўся маляваннем, спрабаваў паступіць у Віцебскі мастацкі тэхнікум (не прайшоў па конкурсу з-за сацыяльнага паходжання, бо быў не з рабоча-сялянскай сям’і, а з настаўніцкай). Знаходзячыся ў Віцебску, пазнаёміўся з мастаком Ю.Пэнам. Паступіў у Смалянскую сельскагаспадарчую школу, потым вучыўся ў Барысаўскім сельгастэхнікуме. Працаваў у саўгасе «Вызваленне» Смалявіцкага р-на. Са студз. 1935 служыў у войску ў Мінску, вучыўся ў Аб’яднанай беларускай вайсковай школе імя ЦВК БССР, потым у Маскоўскай артылерыйскай школе імя Красіна, якая была пераведзена ў Краснадар. Арыштаваны 6.11.1936 па даносе аднаго з студэнтаў ф-та замежных моваў МВПІ. 15.1.1937 трыбуналам БВА асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў адзін з калымскіх канцлагераў. Пасля вызвалення (5.11.1940) працаваў у геалагічных партыях Дальбуда. Стварыў шмат замалёвак з мясцін сваіх экспедыцый. У Беларусь вярнуўся ў 1947. Працаваў геолагам ў Белгалоўгеалогіі. Узнагароджаны знакам «Отличник разведки недр», медалём «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» Быў вядомы як бібліяфіл, сабраў вялікую бібліятэку. Пакінуў рукапіс успамінаў. Рэабілітаваны ў 1988.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Тв.: Рысы майго пакалення. Мн., 2001.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 463–464]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.