Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯЛЬНІЦКІ Фёдар Данілавіч
[11.2.1911, в. Бранчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспірант БелАН. Арыштаваны 25.8.1936 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 7, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.12.1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД (пас. Чыб’ю Комі АССР, цяпер Ухта). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Асабовая справа М. № 29932-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 121]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.