Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЎЧАНКА Аляксандр Іванавіч 

САЎЧАНКА Аляксандр Іванавіч

[10.4.1901, в. Зенькава Віцебскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 1942, ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Муж бібліёграфа і літаратуразнаўцы Н.Ватацы. У 1920 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту аспірант Бібліяграфічнага інстытута дзяржаўнай бібліятэкі. Арыштаваны 7.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 34, кв. 1. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.7.1936 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць і антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 7.6.1939. Са жн. 1941 служыў у Чырвонай арміі. Загінуў у пачатку 1942 на фронце. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа С. № 6857-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"