Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУЛЬЦ Уладзімір Аляксандравіч 

ШУЛЬЦ Уладзімір Аляксандравіч

[1.7.1909, Мінск — 22.10.1943, ГУЛАГ], мастак. З сям’і службоўца. Працаваў у Мінскім кааператыўным аб’яднанні мастакоў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Беларуская, д. 1, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.10.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.11.1958. Асабовая справа Ш. № 13323-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"