Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАГІНСКІ Пётр Францавіч 

РАГІНСКІ Пётр Францавіч

[1.2.1898, Беласток, цяпер Польшча — 30.12.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту рэдактар мінскай польскай газ. «Оpка» («Ворыва»). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 29.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 14, кв. 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «агент польскай pазведкі, член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.3.1967. Асабовая справа Р. № 19685-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"