Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮШНЕЎСКІ Сямён Пятровіч
[1.2.1801, Магілёў — 1844, в. Хруставая Альгапольскага пав. Падольскай губ., цяпер Украіна], асветнік, малодшы брат Аляксандра Юшнеўскага. З дваранскай сям’і. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне. Па прыкладзе брата і некаторых педагогаў ун-та вырашыў прысвяціць сваё жыццё барацьбе за новае грамадства, за звяржэнне цара і адмену прыгоннага права. З 1823 член Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Некаторы час служыў разам з братам у 2-й рускай арміі. Арыштаваны 26.1.1825, дастаўлены ў Пецярбург (13.2.1825), на наступны дзень заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Царскія ўлады не змаглі выставіць супраць Ю. сур’ёзных абвінавачанняў (брат і іншыя дзекабрысты яго не выдалі), і праз некаторы час ён быў вызвалены, звольнены з арміі і адпраўлены ў Падольскую губ., дзе жыў пад наглядам паліцыі. «Нягледзячы на <…> праследаванні [з боку ўладаў], шмат часу аддаваў народнай асвеце» (А.Ярохін).
Літ.: Памяць. Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. Мн., 1998. С.101.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.